Старое і новае (карціна Віера)
Старое і новае[1], або Старое і маладое[2] — карціна беларускага мастака Гаўрылы Віера, напісаная ў 1927 годзе[2]. АпісаннеНа карціне адлюстраваны новыя з'явы ў жыцці беларускай вёскі, працэсы, якія адбываліся ў свядомасці людзей савецкай вёскі, духоўны канфлікт селяніна 1920-х гадоў напярэдадні сацыялістычных пераўтварэнняў. Бачна супрацьпастаўленне двух укладаў духоўнага жыцця сялянства — кансерватыўнае мінулае і народжаную савецкай рэчаіснасцю сучаснасць[2]. У нізкай хаце за сталом перад бажніцай за раскрытай Бібліяй сядзіць у глыбокім роздуме прыстойны селянін. У такі змрочны стан яго прывялі рэвалюцыйныя песні, якія спявае за акном вясёлая моладзь. Не царква, а маніфестацыя, не малітвы, а задорныя песні завалодалі сялянскай моладдзю і ляглі цяжарам на душу багамольнага старога. Пажылая гаспадыня, што стаіць побач, глядзіць асуджальным позіркам, не падзяляючы яго нецярпімасці да новага жыцця[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia