Гаўрыіл Аляксеевіч Павецьеў
Гаўрыі́л Аляксе́евіч Паве́цьеў (6 красавіка 1909, с. Стараяшкіна, Самарская губерня, Расійская Імперыя, цяпер Бузулуцкі раён — 1971, СССР) — член дэлегацыі БССР на VII, VIII і XVII сесіях ААН, удзельнік 1-й і 2-й Канферэнцый ААН па марскім праве, дырэктар Мінскага юрыдычнага інстытута, прарэктар БДУ па навуковай рабоце, даследчык працоўнага права ў БССР.[1] БіяграфіяГаўрыіл Аляксеевіч нарадзіўся ў 1909 годзе ў с. Стара-Яшкіна Самарскай губерні Расійскай імперыі (цяпер Бузулуцкі раён). У 1933 годзе скончыў Ленінградскі інстытут савецкага кіравання, у тым жа годзе аспірантуру пры І-м Ленінградскім юрыдычным інстытуце. Працаваў дацэнтам кафедры працоўнага права і памочнікам загадчыка вучэбнай часткі гэтага ж інстытута з 1937 па 1941 год. Калі пачалася Вялікай Айчынная вайны быў прызваны ў армію, да 1943 года быў членам, а потым намеснікам старшыні Ваеннага трыбунала Войскаў абароны тылу Ленінградскай вобласці. З 1941 па 1943 знаходзіўся ў блакадным Ленінградзе. Пасля зняцця блакады быў пераведзены ў Маскву, дзе да 1945 года займаў пасаду інспектара і старшага інспектара Упраўлення ваенных трыбуналаў Войскаў абароны тылу ў цэнтральным апараце Народнага камісарыята юстыцыі СССР. Праводзіў рэвізійныя праверкі ў шэрагу саюзных рэспублік (БССР, УССР, АзССР, АрССР, ГССР і КазССР).[1] З 31 снежня 1945 года займаў пасаду дырэктара Мінскага юрыдычнага інстытута, а пасля яго ўключэння ў БДУ, як юрыдычнага факультэта, — прарэктара БДУ па навуковай рабоце. Абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1948 годзе па тэме «Прававое рэгуляванне падрыхтоўкі кваліфікаваных працоўных кадраў для сацыялістычнай прамысловасці» у Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) у Маскве.[2] Гэтая праца з’яўлялася другой у гісторыі Беларусі дысертацыяй па працоўным праве. З 1950 па 1971 год загадваў кафедрай грамадзянскага права і працэсу, выкладаў працоўнае права. З’яўляўся членам урадавай камісіі па кадыфікацыі заканадаўства, Навукова-метадчынага саветы пры Вярхоўным Судзе БССР, Метадычнага саветы пры Пракуратуры БССР, Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў, школ, вузаў і навуковых устаноў, рэктарам Грамадскага ўніверсітэта прававых ведаў.[2] Пад яго кіраўніцтвам былі абароненыя трэцяя (Ю. П. Смірноў у 1960) і чацвёртая (Л. Л. Астроўскі ў 1962) ў беларускай гісторыі кандыдацкія дысертацыі па працоўным праве.[1] Узнагароды і званніЗа ваенныя і працоўныя заслугі ўзнагароджаны:
Урадам Беларускай ССР яму была ўстаноўленая персанальная пенсія рэспубліканскага значэння. ЗноскіПамылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia