Геадэзічны факультэт ПДУ
Гісторыка-філалагічны факультэт — адзін з факультэтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1979—2017 гадах. Агульная характарыстыкаГеадэзічны факультэт Полацкага ўніверсітэта з'яўляўся адзіным у Беларусі, які забяспечваў кваліфікаванымі кадрамі ў галіне геадэзіі спецыялізаваныя картографа-геадэзічныя, навукова-даследчыя, праектныя, будаўнічыя арганізацыі, вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, аддзелы архітэктуры і камітэты па зямельным рэсурсам выканкамаў абласных, раённых і гарадскіх саветаў, буйныя прамысловыя і горназдабываючыя прадпрыемствы краіны. Прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта станам на 2008 год налічваў 2 дактароў навук, прафесараў і 10 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Факультэт быў створаны 1 чэрвеня 1979 года. Станам на 2008 год у структуру факультэта ўваходзілі кафедры прыкладной геадэзіі і фотаграмметрыі (загадчык — доктар тэхнічных навук, прафесар У.П. Падшывалаў), якая ажыццяўляла падрыхтоўку інжынераў па спецыяльнасцях "Прыкладная геадэзія" і "Фотаграмметрыя", а таксама кафедра геадэзіі і кадастраў (загадчык — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт І.Р. Картавенкаў), якая ажыццяўляла падрыхтоўку па спецыяльнасцях "Геадэзія", "Зямельны кадастр" і падрыхтоўку спецыялістаў у галіне інжынернай геадэзіі, геалогіі і гідрагеалогіі. На факультэце меліся спецыялізаваныя лабараторыі, якія былі абсталяваныя оптыка-электроннымі прыборамі для высакадакладных вымярэнняў, у тым ліку для вымярэння паскарэння сілы цяжкасці і матэматычнай апрацоўкі аэра- і касмічных стэрэаздымкаў і інш. Студэнты і выпускнікі факультэта, якія добра валодалі англійскай мовай, мелі магчымасць працягнуць навучанне за мяжой. У рамках дамовы са Швецыяй, штогод 5 выпускнікоў факультэта маглі выехаць у Швецыю для навучання ў магістратуры ў галіне землекарыстання ў Каралеўскім тэхналагічным інстытуце ў Стакгольме. Станам на 2008 год на факультэце навучалася каля 350 студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання, дзейнічала магістратура і аспірантура, а таксама Савет па абароне дысертацый на саісканне навуковай ступені кандыдата тэхнічных навук па спецыяльнасці "Геадэзія". З часам дзве кафедры факультэта былі аб'яднаныя ў адну, якая ў цяперашні час з'яўляецца часткай факультэта інфармацыйных тэхналогій ПДУ. |
Portal di Ensiklopedia Dunia