ГеймплэйГеймплэ́й (англ.: gameplay), гейм-плэй — гульнявы працэс камп’ютарнай гульні з пункту гледжання іграка. Геймплэй складаецца з розных аспектаў камп'ютарнай гульні, у тым ліку тэхнічныя, такія як нутрагульнявая механіка, сукупнасць пэўных метадаў узаемадзеяння гульні з іграком і інш. Само паняцце геймплэя вельмі абагульнена і звычайна выкарыстоўваецца для выразу атрыманых адчуванняў падчас праходжання гульні, пад уплывам такіх фактараў, як графіка, гук і сюжэт. Шматлікія сучасныя тэарэтыкі гульнявога дызайну, прыхільнікі тэорыі мастацтва, сцвярджаюць, што «геймплэй» — у значнай ступені бессэнсоўны ці пусты тэрмін, выцеснены іншымі паняццямі з вобласці ўспрымання, антрапалогіі і псіхалогіі. Іншыя адзначаюць, што кіно не патрабуе «moviewatch», а раманы — «bookread», каб іх фармальна апісалі. Сучасныя навуковыя дыскусіі імкнуцца ўвесці больш практычныя тэрміны, такія, як «гульнявая механіка». Нягледзячы на крытыку, тэрмін «геймплэй» увайшоў у агульнараспаўсюджаную гульнявую тэрміналогію, паколькі ён коратка пазначае вобласць тэорыі ўспрымання, якую складана пазначыць іншымі фразамі. Некаторыя гульнявыя агляды ацэньваюць геймплэй нароўні з графікай, гукам і працягласцю. Шмат хто лічаць «геймплэй» самым важным паказчыкам якасці гульні. Шматлікія гульнявыя крытыкі мяркуюць, што геймплэй у гульнях з'яўляецца аналагам апавядання ў мастацкім творы і служыць асновай, да якога дадаюцца іншыя элементы (напрыклад, сюжэт). Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia