Генадзь Васілевіч Багдановіч
Генадзь Васілевіч Багдановіч (31 жніўня 1885, в. Мікольскае Дрысенскага павета Віцебскай губерні — 15 студзеня 1938 (?)) — беларускі грамадскі дзеяч. Брат Вячаслава Багдановіча. БіяграфіяСкончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1907), Віленскі настаўніцкі інстытут. У 1918 загадчык юрыдычнага аддзела Белнацкама ў Петраградзе. З 1919 настаўнічаў у Дрысе, пазней — у Віленскай беларускай гімназіі. Выдаваў газету «Незалежная думка». У 1924 эмігрыраваў у СССР, працаваў выкладчыкам віцебскіх педагагічнага тэхнікума і ветэрынарнага інстытута. 15 ліпеня 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе СВБ. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 сасланы ў г. Слабадскі Кіраўскай вобласці. Падлягаў пільнаму нагляду АДПУ СССР, трактаваўся як «нераззброены нацдэм». Паўторна арыштаваны 25 ліпеня 1937. Загінуў у зняволенні. Абставіны смерці невядомыя. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia