Генадзь Канстанцінавіч Някрасаў
Генадзь Канстанцінавіч Някра́саў (8 верасня 1918, г. Росаш, Варонежская вобласць, Расія — 5 жніўня 1987) — расійскі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1954). БіяграфіяСкончыў у 1941 годзе Ленінградскі тэатральны інстытут імя Астроўскага. З 1937 года працаваў у Ленінградскім Новым тэатры юнага гледача, тэатрах Балтыйскага флоту, Паўночнай групы войскаў. З 1950 у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі імя Горкага. З 1960 года ў тэатры імя Массавета. ТворчасцьТворчасць адметная псіхалагічнай верагоднасцю, тонкім адчуваннем стылю твора і рэжысёрскай ідэі. Сярод лепшых роляў на беларускай сцэне — Ермашоў і Бонч-Бруевіч («Брэсцкая крэпасць» і «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Сакалоў («Песня нашых сэрцаў» В. Палескага), Васількоў («Шалёныя грошы» А. Астроўскага), Мікіта («Улада цемры » Л. Талстога), Астраў («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Эдгар («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Хігінс («Пігмаліён » Б. Шоу), Алан Окапел («Шакалы» А. Якабсана ); у тэатры імя Массавета — Лужнін («Злачынства і кара» Ф. Дастаеўскага), Генерал («Смерць Пазухіна» М. Салтыкова-Шчадрына), Вэл Ксаўе («Арфей спускаецца ў пекла » Т. Уільямса), Дэрвіш («У ноч зацьмення Месяца » М. Карыма ). Зняўся ў беларускіх фільмах «Чалавек не здаецца», «Першыя выпрабаванні» і «Якаў Багамолаў» (тэлевізійны). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia