Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага, таксама Рускі тэатр — драматычны тэатр горада Мінска, рэпертуар якога складаецца з пастановак рускай і сусветнай класікі. Усе спектаклі ідуць на рускай мове. ГісторыяТэатр быў створаны ў Бабруйску ў 1927 годзе пад кіраўніцтвам Уладзіміра Кумельскага. З кастрычніка 1932 года — Дзяржаўны рускі драматычны тэатр Беларускай ССР. У 1935—1941 гг. тэатр працаваў у Магілёве. У гады вайны тэатр не працаваў. У 1944—1945 гг. тэатр працаваў у Магілёве. З красавіка 1945 г. да чэрвеня 1947 года — у Гродне. З ліпеня 1947 года пераехаў у Мінск. У красавіку 1994 года за высокія дасягненні ў галіне сцэнічнага мастацтва Дзяржаўнаму драматычнаму тэатру імя М. Горкага было прысвоена ганаровае званне «Акадэмічны». У 1999 годзе тэатру прысвоена ганаровае званне Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага. ![]() Гісторыя тэатра прадстаўлена ва ўспамінах народнай артысткі Беларусі Ганны Абуховіч «Паўвека на сцэне» (літаратурная запіс Таццяны Мушынскай, 1987). Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, ціску на Купалаўскі тэатр з боку ўладаў і звальнення яго дырэктара Паўла Латушкі, калектыў тэатра падпісаў адкрыты ліст, у якім запатрабаваў прыцягнуць да адказнасці сілавікоў і асоб, якія аддавалі ім загады, спыніць скажэнне праўды ў дзяржаўных СМІ, а таксама выказаў салідарнасць з купалаўцамі[1]. Будынак![]() ![]() На сённяшні дзень тэатр займае будынак Харальнай (галоўнай) сінагогі, пабудаваны ў 1906 годзе[2]. Будынак быў узведзены ў маўрытанскім стылі. Уяўляў сабой трохнефавую базіліку[3]. Сродкі на ўзвядзенне сінагогі выдзяліла шматлікая яўрэйская абшчына горада. Пасля рэвалюцыі будынак сінагогі прыватызавалі. У 1923 годзе сінагогу пераабсталявалі ў Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР, дзе праводзіліся лекцыі, з’езды і дэманстраваліся фільмы. Пазней тут размясціўся Дом культуры сакратарыята ЦВК імя М. В. Фрунзе. ![]() У лістападзе 1926-га будынак быў перададзены ў карыстанне створанай арганізацыі «Белдзяржкіно». Неўзабаве тут адкрыўся кінатэатр «Культура» — адзін з самых буйных у той час у Беларусі. Глядзельная зала «Культуры» (першапачаткова харальная зала) славілася выдатнай акустыкай. Знакамітыя спевакі і артысты (Уладзімір Маякоўскі, Леанід Уцёсаў, Сяргей Лемешаў ды іншыя) аддавалі перавагу выступаць у часе гастроляў менавіта тут. Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак быў рэканструяваны ў 1948—1950 гадах па праекце архітэктара Міхаіла Бакланава[4]. У ім размясціўся Рускі тэатр[5]. АрхітэктураЦяпер гэта вялікая трохпавярховая пабудова, амаль прамавугольная ў плане, сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Галоўны фасад вылучаны магутным шасцікалонным порцікам з масіўным трохвугольным франтонам і калонамі карынфскага ордара. Да галоўнага ўвахода вядзе высокі шматступеньчаты ганак. Вуглы фасада ўмацаваны плоскімі лапаткамі. Невялікія прамавугольныя вокны без ліштваў. Цяпер у бакавых вітражы (мастак В. Позняк)[3]. Інтэр’ерУнутраная прастора таксама вырашана сіметрычна. Былы цэнтральны неф пераабсталяваны ў глядзельную залу, бакавыя — у фае. Сцэна і службовыя памяшканні займаюць паўночна-ўсходнюю частку[3].
Мемарыяльныя дошкіНа будынку ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі У. У. Маякоўскаму і ў гонар VI Усебеларускага з’езда Саветаў[3]. КіраўніцтваМастацкія кіраўнікі:
Галоўныя рэжысёры:
Мастацкія кіраўнікі:
ТрупаНародныя артысты Беларусі Заслужаныя артысты Беларусі
Заслужаны артыст Расіі Былыя акцёрыНародны артыст СССР Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia