Генадзь Мікалаевіч Сафонаў
Генадзь Мікалаевіч Сафонаў (1913[1], Neninka[d] — 1992, Вілейскі раён, Мінская вобласць) ─ беларускі «Праведнік народаў свету». Выратаваў з габрэйскага гета ў Ільі (Мінская вобласць) Фогельман Сімху, Саламянскага Файвла, Кац Брайну, Захараву (Мінкову) Ганну і сям’ю Ёхельман і іншых габрэяў у перыяд Халакосту. БіяграфіяРанняе жыццёНарадзіўся ў 1913 годзе ў вёсцы Ненінка Алтайскага краю, У сялянскай сям’і[2]. Рускі, беспартыйны[2]. У 1930 годзе ён з сям’ёй пераехаў у Бійск. Там жа ў 1932 годзе скончыў 7 класаў пачатковай школы. У 1930 годзе навучаўся на трусаводчаскіх курсах. З 1931 па 1933 год працаваў трусаводам на прадпрыемстве «Союзохота». З 1933 па 1935 год загадваў сталовай[2]. З 1935 года праходзіў службу ў РСЧА. У 1935─1937 гг. навучаўся ў артылерыйскай школе ў Адэсе[2]. З 1937 па 1941 год праходзіў службу на пасадзе начальніка забеспячэння ў воінскіх часцях РСЧА. У 1941 годзе яму прысвоена званне старшага лейтэнанта[2]. Партызанская дзейнасцьУ першыя дні Вялікай Айчыннай вайны Генадзь Сафонаў, накіроўваючыся да новага месца службы ў Заходняй Беларусі, трапіў у акружэнне недалёка ад горада Маладзечна Вілейскай вобласці. Выйшаўшы з акружэння, хаваўся ў лесе[3]. З верасня 1941 па сакавік 1942 стаў адным з арганізатараў і камандзірам партызанскай групы з 7 чалавек[2]. З сакавіка па верасень 1942 года ─ памочнік камандзіра роты партызанскага атрада «Мсцівец», пазней камандзір роты[2]. Яго група ратавала габрэяў з гета, размешчаных у Вілейскім раёне, і хавала іх у лесе. Генадзь прыносіў яўрэям, якія жылі ў зямлянках, прадукты і зімовае адзенне[4]. У верасні 1942 года яго рота ўвайшла ў склад партызанскай брыгады «Народныя мсціўцы», якая дзейнічала ў Руднянскіх лясах[3]. Генадзь Сафонаў стварыў у брыгадзе з уцекачоў з гета габрэяў невялікі гарбарны завод, дзе яны выпрацоўвалі скуру, шылі партызанам зімовую вопратку, чынілі абутак. Многія з іх былі пажылымі людзьмі і не маглі ваяваць са зброяй у руках[4]. 3 лістапада 1943 года Сафонаву, начальніку харчовага забеспячэння брыгады «Дзядзькі Васі», Беларускага штаба партызанскага руху, прысвоена чарговае званне ─ капітан інтэнданцкай службы[2]. У 1944 годзе партызанская брыгада «Народныя мсціўцы» ўдзельнічала ў вызваленні Вілейкі, Смаргоні і іншых беларускіх гарадоў і вёсак[3]. Пасля вайныУ лістападзе 1946 года скончыў ваенную службу і быў звольнены ў запас[5]. Пасля дэмабілізацыя пасяліўся ў горадзе Вілейка, працаваў на шклозаводзе «Залессе». Дзякуючы яго намаганням у пасёлку Ілья быў усталяваны помнік габрэям ─ ахвярам Халакоста[3]. Пасля вайны выратаваныя Сафонавым вязні гета раз’ехаліся па ўсім свеце, многія пасяліліся ў Ізраіль. Сярод іх былі Кац, Фогельман і Дэгані. Брайна Кац памерла ва ўзросце 90 гадоў. Яе нашчадкі не забыліся Сафонава і часта наведвалі яго. Унук Брайны, Шымон Хеўлін, які пераехаў у ЗША[6], пасля смерці Генадзя Мікалаевіча (пасля 1992 года) наведваў у Вілейцы яго жонку, Валянціну Пятроўну[3]. Узнагарода
Памяць
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia