Генадзь Міхайлавіч Галубовіч
Генадзь Міхайлавіч Галубовіч (19 верасня 1934, Вялешына 1, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 1992, Мінск) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар. Біяграфія
Пасля заканчэння інстытута вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў рэдактарам галоўнага выдавецтва Камітэта па друку пры Савеце Міністраў БССР. З 1972 па 1990 годы быў загадчыкам рэдакцыі выяўленчай прадукцыі і галоўным мастаком выдавецтва «Беларусь», а потым і вядучы рэдактар (1990—1992) гэтага выдавецтва. Удзельнічаў у рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных кніжных выстаўках. Таксама прымаў удзел у мастацкім афармленні кніг Юрыя Карачуна «Якуб Колас у творчасці мастакоў», «Янка Купала ў творчасці мастакоў», Н. Ф. Высоцкай «Пластык Беларусі ХІІ — ХVІІ стагоддзяў», камплект паштовак «Янка Купала і Якуб Колас», кнігі Міколы Ганчарова «Беларускія мастакі аб Вялікай Айчыннай вайне», кнігі Н. Ф. Высоцкай і Т. А. Карповіч «Жывапіс Беларусі ХІІ — ХVІІІ стагоддзяў» і многіх іншых. ПамяцьПахаваны на радзіме, у вёсцы Вялешына. У верасні 1994 года ў Вялешыне адбылося ўрачастае адкрыццё надмагільнага помніка і мемарыяльнай дошкі Генадзю Галубовічу. Народны мастак Беларусі Уладзімір Стальмашонак падарыў Капыльскаму краязнаўчаму музею партрэт Генадзя Галубовіча. Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі жонкай мастака Надзеяй Высоцкай былі перададзены ў дар экслібрысы Генадзя Галубовіча. Яе намаганнямі ў вёсцы Вялешына быў створаны музей Генадзя Галубовіча. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», дзвюма Ганаровымі граматамі і дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, значком «Выдатнік друку», дыпломамі рэспубліканскіх, усесаюзных, міжрэспубліканскіх конкурсаў «Мастацтва кнігі». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia