Мікола Ганчароў
Мікола (Мікалай Іванавіч) Ганчароў (8 мая 1934, в. Заполле, Віцебскі раён — 25 лістапада 1991) — беларускі графік, мастацтвазнавец, пісьменнік. БіяграфіяНарадзіўся 8 мая 1934 года ў в. Заполле. Скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут у 1959 годзе. Працаваў на радыё, у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, з 1963 года — галоўны мастак Дзяржкамвыда Беларусі[2]. Памёр 25 лістапада 1991 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[2]. ТворчасцьАформіў кнігі «Жывапіс Беларусі» (1980), «Янка Купала ў творчасці мастакоў» і «Якуб Колас у творчасці мастакоў» Ю. Карачуна (1982), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII — ХVIII стст.» (1984, усе разам з Генадзем Галубовічам), «Беларускія мастакі пра Вялікую Айчынную вайну» (1985; складальнік і аўтар тэксту), «Беларуская кніжная графіка» (1987), «Беларускі палітычны плакат» (1989; складальнік і аўтар тэксту, з Галубовічам) i інш. Аўтар зборнікаў вершаў і казак «Веснавая завязь» (1962), «Мішка-пілот» (1966), «Карусель» (1971), «Касмалёт» (1979), «Зямля ў квецені» (1983), «Касманаўтам быць хачу» (1984) і інш., мастацтвазнаўчых даследаванняў пра беларускіх мастакоў. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia