Генадзь Паўлавіч Аляксеенка
Генадзь Паўлавіч Аляксеенка (нар. 30 мая 1952, г. Чавусы, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, педагог. БіяграфіяВучыўся ў сярэдняй школе № 2 Чавус. Пасля заканчэння школы паступіў у Магілёўскі педінстытут на фізіка-матэматычны факультэт, але па шэрагу абставін пакінуў вучобу. Праз некаторы час паступіў у Гомельскі ўніверсітэт на факультэт фізічнай культуры, які скончыў у 1978 годзе. У 1993 годзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю на гістарычным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута. Член Партыі камуністаў Беларускай. Прпцаваў настаўнікам, а потым і дырэктарам сярэдняй школы № 1 г. Чавусы, першым намеснікам міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, дырэктарам культурна-спартыўнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Палац спорту», быў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму і першым віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі кіраваў Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Працуе ў Мінскім аб’яднаным спартыўным клубе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У 1995 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання ад Чавускай выбарчай акругі № 175 Магілёўскай вобласці[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia