Генадзь Сцяфанавіч Шыманоўскі
Генадзь Сцяфанавіч Шыманоўскі (1891, ваколіцы Слуцка — ?) — беларускі палітык міжваеннай Польскай Рэспублікі, пасол польскага Сейма III, IV і V склікання (1930—1939). БіяграфіяБеларус. Верагодна, з'яўляецца сынам дыякана Сцяфана Шыманоўскага, настаўніка Пацейкаўскага народнага вучылішча ў 1900 годзе[1]. Навучаўся ў Маскве на эканаміста. У 1924 годзе працаваў у Хрысціянскім банку ў Клецку. Пасля выконваў абавязкі дырэктара Хрысціянскага народнага банка ў Нясвіжы. З 1927 года звязаны з самакіраваннем у Навагрудку. У 1930 годзе вылучаўся ад Беспартыйнага блоку супрацы з урадам, у выніку чаго атрымаў мандант пасла з акругі Навагрудак. У 1935 і 1938 гадах ізноў абраны ў сейм, гэтым разам у акрузе Баранавічы. Падчас сейма IV склікання выконваў функцыі сакратара Прамыслова-гандлёвай камісіі. Арыштаваны 8 красавіка 1940 года ў Нясвіжы. Асуджаны 29 лістапада 1940 года паводле артыкула 74 Крымінальнага кодэкса БССР за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 8 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў[1]. Памёр 5 красавіка 1981 года ва Уроцлаве. Пахаваны на Грабішынскіх могілках[2]. Творы
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia