Пацейкаўскі сельсавет
Паце́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Пацейкі. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 24 мая 1960 года ў склад сельсавета з Бабаўнянскага сельсавета пералічаны 4 населеныя пункты (Бабавенька, Дарагавіца, Печураны і Ржаўка), з адміністрацыйнага падпарадкавання Капыльскага пассавета — 2 населеныя пункты (Казакоўка і Кацельнікі)[1]. У 1976 годзе скасаваны пасёлак Пнівада[2], 24 лютага 2017 года — вёска Пнівада і пасёлак Леванова[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1277 чалавек[4], з іх 94,4 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 992 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia