Генадзь Сямёнавіч Марцуль
Генадзь Сямёнавіч Марцуль (нар. 2 студзеня 1937, в. Лоўчыцы, Навагрудскі раён Гродзенскай вобл.) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1969), прафесар (1997). Біяграфічныя звесткіСкончыў Мінскі педагагічны інстытут (1965). 3 1968 працуе на кафедры гуманітарных дысцыплін Мінскага радыётэхнічнага інстытута (з 1993 Беларускі ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі). Навукова-даследчыцкая дзейнасцьАсноўныя кірункі даследаванняў — патрыятычнае і інтэрнацыянальнае выхаванне моладзі, нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі, вопыт вырашэння нацыянальнага пытання ў СССР і краінах сацыялістычнай арыентацыі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ «Беларусазнаўства» (1996), «Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў. Беларускае замежжа» (2-е выд. 1997, з М. Сташкевічам). Выбраная бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia