Мікалай Сцяфанавіч Сташкевіч
Мікалай Сцяфанавіч Сташке́віч[1][2] (23 жніўня 1938, в. Мокрае, Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці — 18 жніўня 2011, Мінск[3]) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1994). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Мокрае (Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў вясковую школу[3], працаваў мантажнікам на гідрашахце № 4 у горадзе Енакіева (Украіна), затым — тры гады слесарам на заводзе «Электрарухавік» у Магілёве[4]. Паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 1967 годзе па спецыяльнасці «Гісторыя». Яго навуковым кіраўніком быў прафесар Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка[4]. З 1967 года М. Сташкевіч працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ на пасадах малодшага навуковага супрацоўніка, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка сектара гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1976—1990[3]), загадчыка аддзела гісторыі палітычных партый сацыялістычнай арыентацыі арыентацыі (1991—1992[3])[5]. У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Идеологическая работа большевиков Белоруссии в годы гражданской войны (1919—1920 гг.)»[4][3]. У 1990 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Общественное движение в Беларуси: основные идейные течения и политические партии (1917—1920 гг.)»[4]. У 1992—1999 гадах вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага цэнтра дакументацыі і рэтраінфармацыі, загадчык кафедры гісторыі і беларусазнаўства Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1999—2005 гадах (з лістапада 1999 года[1][2]) выконваючы абавязкі дырэктара і галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, з 2005 года прафесар кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта[5]. У 1998—2003 гадах быў старшынёй экспертнага савета, з 2003 года членам Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь[3]. Навуковая дзейнасцьАўтар больш за 200 навуковых прац[5], у тым ліку манаграфій. Даследаваў пытанні беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, фарміраванне класаў і палітычных партый, грамадскіх рухаў, станаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці ў XX стагоддзі, сацыяльна-класавыя адносіны ў савецкі час[1][2]. Быў членам бюро навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, старшынёй секцыі па падрыхтоўцы вучэбнай літаратуры па гісторыі Дзяржаўнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, членам савета ўніверсітэта па абароне дысертацый на суісканне ступені доктара гістарычных навук[5]. Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій часопісаў «Беларуская думка», «Беларускі гістарычны часопіс», «Гісторыя: праблемы выкладання», выданняў Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т.; Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя: у 2 т.; Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т.[5]. Падрыхтаваў пяць дактароў і дзевяць кандыдатаў гістарычных навук[5]. Сярод апублікаваных прац:
Узнагароды і ўшанаванне памяці
75-годдзю з дня нараджэння Мікалая Сташкевіча быў прысвечаны 28-ы выпуск «Гісторыка-археалагічнага зборніка» Інстытута гісторыі НАН Беларусі, які змяшчае раздзел «Памяці М. С. Сташкевіча»[3]. У 2012 годзе выйшла ў свет кніга «Проблемы формирования белорусской государственности в XX — начале XXI века: избранные труды Н. С. Сташкевича» з прадмовай А. М. Рубінава[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia