Генерал ордэна абіраецца на генеральнай кангрэгацыі і займае пасаду пажыццёва або да добраахвотнай адстаўкі. Знаходзіцца ў прамым падпарадкаванні рымскага папы і не залежыць ад якіх-небудзь царкоўных структур. Здзяйсняе аднаасобную ўладу ў Таварыстве, падобна да таго, як дзейнічае епіскап у межах падначаленай яму епархіі. У гісторыі Таварыства Ісуса быў 31 генерал. Яшчэ 4 езуіты кіравалі ордэнам у Расійскай імперыі у перыяд яго роспуску (1773—1814).
Падаўляючая большасць генералаў выконвала свае абавязкі да смерці. Падалі ў адстаўку ў сувязі са станам здароўя і ўзростам трое — Пэдра Арупэ (1983), Петэр Ганс Кольвенбах (2008) і Адольфа Ніколас (2016). Дзеючым, 31-ым, генералам Таварыства Ісуса з’яўляецца Артура Соса, абраны 14 кастрычніка2016 г.
21 ліпеня1773 г. Папа Рымскі Клімент XIV выдаў брэвэDominus ac Redemptor, якое скасавала Таварыства Ісуса. Паколькі расійская імператрыца Кацярына ІІ забараніла яго абвяшчэнне ў межах сваёй дзяржавы, што не дазволіла касацыйнаму дакументу набыць моц, і нават выступіла апякункай езуітаў, паступова ў Расійскай імперыі замацавалася новая езуіцкая іерархія. На чале ордэна стаў генеральны вікарый. Пасля настойлівых просьбаў расійскага двара ў 1783 г. рымскі пантыфік даў сваю вусную згоду (лац.: vivae vocis oraculo) на існаванне гэтай пасады.
7 сакавіка1801 г. Папа Пій VІІ сваім брэвэ Catholicae fidei даў афіцыйны дазвол на дзейнасць Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі і на абранне замест генеральнага вікарыя генерала Таварыства Ісуса ў Расіі. Гэта стала першым значным крокам да поўнага аднаўлення Ордэна езуітаў.
Булай Sollicitudo omnium ecclessiarum ад 7 жніўня1814 г. Папа Пій VII аднавіў ордэн ва ўсіх яго правах і прывілеях. Тадэвуш Бжазоўскі ўзначаліў усё Таварыства, але расійскія ўлады так і не дазволілі яму пакінуць межы дзяржавы і заняць сваё належнае месца ў Рыме.