Генрых Міхайлавіч Траццяк
Генрых Міхайлавіч Траццяк (29 чэрвеня 1937, в. Літва, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 22 студзеня 2024) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі (старшыня калгаса), Герой Сацыялістычнай Працы (1988) БіяграфіяНарадзіўся ў шматдзетнай сям’і фельчара. Пасля вайны скончыў няпоўную сярэднюю школу. З малых гадоў дапамагаў бацькам весці гаспадарку, падлеткам пачаў працаваць у калгасе. Пазней атрымаў сярэднюю адукацыю ў Баранавіцкай вочна-завочнай школе рабочай моладзі. У 1956 годзе быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую Армію. Пасля звальнення ў запас скончыў з адзнакай Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках і з 1969 года працаваў галоўным аграномам у калгасе імя Ламаносава Ляхавіцкага раёна. У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эфектыўнасць прымянення мінеральных угнаенняў пад ячмень у залежнасці ад гатунку на дзярнова-падзолістых лёгкасуглінкавых глебах паўднёвага захаду Беларусі». Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 жніўня 1988 года за выдатныя вынікі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі на аснове асваення інтэнсіўных тэхналогій і перадавых метадаў арганізацыі працы ў земляробстве і жывёлагадоўлі і праяўленую працоўную доблесць, было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Кіраваў гаспадаркай амаль трыццаць гадоў і пайшоў на заслужаны адпачынак у 1997 годзе. Прымаў актыўны ўдзел у працы раённай і абласной ветэранскіх арганізацый, навукова-вытворчай групы пры Ляхавіцкім райвыканкаме. У 2012 годзе стаў уладальнікам сядзібы Бохвіцаў у вёсцы Флер’янова і заняўся яе аднаўленнем. Памёр 22 студзеня 2024 года[1]. УзнагародыГерой Сацыялістычнай Працы (1988), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі і «Знак Пашаны», медалём «За працоўныя заслугі», залатым, сярэбраным і бронзавым медалямі ВДНГ СССР ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia