Генрых Хрыстафоравіч Татур
Генрых Хрыстафоравіч Татур (17 верасня 1846[1], Мінск — 1907) — беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, калекцыянер. БіяграфіяДробны чыноўнік Мінскага губернскага статыстычнага камітэта, павятовы маршалак дваранства. З 1874 года вёў археалагічныя раскопкі ў Мінскай губерні, склаў яе археалагічную карту з апісаннем помнікаў. У 1884—1885 гадах заснаваў часовы археалагічны музей у Беразіно. У 1890 годзе правёў раскопкі 120 курганоў каля вёсак Дулебы і Няюнішчы Ігуменскага павета, 1892 годзе — 40 курганоў каля вёскі Станькава, у 1893 годзе — 40 курганоў каля вёскі Прылукі Мінскага павета. Аўтар кнігі «Археалагічнае значэнне Мінскай губерні» (1878), «Нарыса археалагічных помнікаў на прасторы Мінскай губерні і яе археалагічнага значэння» (1892). У выніку паездак па Міншчыне падрыхтаваў вялікі альбом археалагічных помнікаў (1893). Стварыў у Мінску багаты прыватны музей па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі і ўнікальную бібліятэку. Падтрымліваў сувязі з Карусём Каганцом, мінскімі гімназістамі. Пасля смерці навукоўца яго зборы прададзеныя за мяжу. Некалькі прац захавалася ў рукапісах. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia