Генры Тэйлар (плывец)
Генры Тэйлар (англ.: Henry Taylor; 17 сакавіка 1885, Олдэм, Вялікі Манчэстэр — 28 лютага 1951, Олдэм, Вялікі Манчэстэр) — брытанскі плывец, трохразовы чэмпіён і двойчы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў. Тэйлар упершыню ўдзельнічаў у пазачарговых Алімпійскіх гульнях 1906 у Афінах. Ён стаў чэмпіёнам у заплыве на 1 мілю, заняў другое месца на дыстанцыі 400 м і стаў трэцім у эстафеце 4×250 м. Аднак спаборніцтвы праходзілі без згоды Міжнароднага алімпійскага камітэта, і таму ўзнагароды не лічацца афіцыйнымі. Праз два гады Тэйлар спаборнічаў на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 у Лондане. Ён стаў тройчы чэмпіёнам — у заплывах вольным стылем на 400 м, 1500 м і эстафеце 4×200 м. На наступных двух Алімпіядах 1912 і 1920 Тэйлар зноў удзельнічаў у гэтых трох дысцыплінах, але змог атрымаць толькі два бронзавыя медалі ў эстафетах. У астатніх заплывах ён спыняўся ці на паўфінале, ці на адборачных заплывах. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia