Геній Чарлза Дарвіна
«Геній Чарльза Дарвіна» (англ.: The Genius of Charles Darwin) — трохсерыйны дакументальны фільм аб творчасці Чарлза Дарвіна, спрэчным вытлумачэнні яго вучэння (сацыяльны дарвінізм, еўгеніка) і апазіцыі яму, асабліва рэлігійнай (крэацыянізм). Уключае, сярод іншага, інтэрв’ю са Стывенам Пінкерам, Дэніэлам Дэнетам і Роўэнам Уільямсам. СюжэтЧастка першая: гутарка Докінза са школьнікамі аб эвалюцыі і экскурсія з імі на бераг мора з пошукам сведчанняў старажытнага жыцця. Найробі — інтэрв’ю з прастытуткай, якая мае, як мяркуецца, імунітэт ад СНІДу, і абмеркаванне гэтай з’явы з мікрабіёлагам. Л. Джэлманам. Частка другая: размова з палеантолагам Р. Лікі, епіскапам-пяцідзясятнікам Б. Адоя. Адрозненне эвалюцыйнага вучэння і сацыял-дарвінізму. Размова з псіхолагам Стывенам Пінкерам аб паходжанні маралі. Гутарка з наведвальніцамі і працаўніком банка спермы. Частка трэцяя: Гутаркі з шэрагам крэацыяністаў і тлумачэнні, чаму тэорыя Дарвіна выклікала вялікі грамадскі рэзананс. Расказ аб сыходзе Дарвіна ад рэлігійнасці. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia