Географ глобус прапіў (фільм)
«Географ глобус прапіў» (руск.: Географ глобус пропил) — мастацкі фільм 2013 года рэжысёра Аляксандра Велядзінскага[3]. Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 20-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4]. СюжэтМалады біёлаг Віктар Служкін ад безграшоўя ідзе працаваць настаўнікам геаграфіі ў звычайную пермскую школу. Ён змагаецца, а потым і сябруе з вучнямі, канфліктуе з завучам, вядзе дзевяцікласнікаў у паход — сплаўляцца па рацэ. Яшчэ ён п’е з сябрамі віно, спрабуе ўжыцца з жонкай і водзіць у дзіцячы сад маленькую дачку. Ён проста жыве… Гэта гісторыя пра кожнага, хто часам адчуваў сябе такім жа бясконца адзінокім, як Віктар Служкін. Кожнага, хто, нягледзячы на адзіноту і тугу, ніколі не губляў здольнасць адчуваць і кахаць[4]. Акцёрскі склад
УзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 21 кінаўзнагародай і яшчэ 15 намінацыямі[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia