Геолага-геаграфічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны
Геолага-геаграфічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. ГісторыяУ 1969 годзе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце была адкрыта спецыяльнасць «Гідрагеалогія і інжынерная геалогія». 12 лістапада 1970 года геалагічны факультэт становіцца самастойным падраздзяленнем. Выканаўцам абавязкаў дэкана геалагічнага факультэта прызначаны прафесар А. Р. Кінзікееў. У яго склад увайшлі дзве кафедры: кафедра агульнай геалогіі (загадчык — прафесар А. Р. Кінзікееў); кафедра інжынернай геалогіі і гідрагеалогіі (загадчык — прафесар С. Д. Тураўскі). У 1977 годзе адкрываецца кафедра мінералогіі, петраграфіі і геахіміі. Абавязкі загадчыка выконвае дацэнт Н. Ф. Паўлаў. У 1978 годзе загадчыкам гэтай кафедры прызначаны прафесар В. А. Вахрушаў. ![]() ![]() У 1984 годзе арганізавана кафедра геафізікі, загадчыкам якой быў прызначаны дацэнт А. П. Пінчук. У 1986 годзе адкрыта новая спецыяльнасць — «Геафізічныя метады пошукаў і разведкі». У 1989 годзе адкрыты набор на спецыяльнасць «Геаграфія». 24 верасня 1990 годзе на геалагічным факультэце была адкрыта кафедра геаграфіі. Загадчыкам кафедры геаграфіі стаў І. І. Богдэль. У пачатку 1990-х гадоў была адкрыта педагагічная спецыяльнасць «Геаграфія і замежная мова» (нямецкая, англійская). У 1996 годзе арганізуецца кафедра геалогіі і разведкі карысных выкапняў (на аснове кафедры геафізікі і кафедры гідрагеалогіі і інжынернай геалогіі), якая праводзіць падрыхтоўку па спецыяльнасці «Геалогія і разведка радовішчаў карысных выкапняў» (загадчык кафедры — прафесар А. П. Пінчук). Да сярэдзіны 1990-х гадоў у рамках наяўных спецыяльнасцей і кафедраў развіўся экалагічны кірунак, былі адкрыты спецыялізацыі: «Геаэкалогія» на спецыяльнасці «Геаграфія» і «Экалагічная геафізіка» на спецыяльнасці «Геафізічныя метады пошукаў і разведкі». На базе наяўных напрацовак у галіне маніторынгу і аховы навакольнага асяроддзя ў 1996 годзе была адкрыта кафедра геаэкалогіі (загадчык кафедры — А. М. Гумен). У 1998 годзе адкрыты набор на спецыяльнасць «Экалогія» (кваліфікацыя — эколаг-географ, выкладчык геаграфіі і экалогіі). Са жніўня 1998 года кафедра геаэкалогіі перайменавана ў кафедру экалогіі. Загадчыкам кафедры экалогіі быў прызначаны дацэнт А. М. Кусянкоў. У 2000-х гадах адкрыта падрыхтоўка магістраў геаграфічных і геолага-мінералагічных навук[1]. Кафедры
Спецыяльнасці1 ступень
2 ступень
Дэканы
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia