Георгій Іванавіч Жыхараў
Георгій Іванавіч Жыхараў (30 лістапада 1915, г. Слаўгарад — 14 красавіка 1973) — беларускі дырыжор, музыкант, дзеяч аматарскага мастацтва. БіяграфіяСкончыў у 1951 годзе Беларускую кансерваторыю, з 1948 года выкладаў у ёй. 3 1934 года арганізатар і кіраўнік аматарскіх аркестраў у Гомелі. 3 1938 года саліст-балалаечнік і канцэртмайстар-выканаўца аркестра народных інструментаў Беларускага радыёкамітэта, кіраўнік аркестравай групы Ансамбля песні і танца БВА, кіраўнік і саліст секстэтаў домраў і балалаек Беларускага радыё. Арганізатар і кіраўнік шматлікіх вучэбных і аматарскіх аркестраў. Майстар аранжыроўкі, інструментоўкі, прапагандыст твораў беларускіх кампазітараў і народнай музыкі. УзнагародыДыпламант Усесаюзнага агляду-конкурсу (Масква, 1939). Памяць3 1985 года праводзяцца музычныя рэспубліканскія юбілейныя (Мінск) і абласныя (Гомель, Магілёў), гарадскія штогадовыя (Мінск, Магілёў), фестывалі памяці Жыхарава. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia