Георгій Іванавіч Кузняцоў
Гео́ргій Іва́навіч Кузняцо́ў (нар. 28 жніўня 1950, в. Старына, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (2006—2014). БіяграфіяНарадзіўся 28 жніўня 1950 года ў в. Старына Барысаўскага раёна Мінскай вобласці БССР. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў інжынерам і старшым інжынерам інстытута «Белдзіпразем», інжынерам глебава-экалагічнай экспедыцыі ў Лівіі. У 1991—1995 гадах — намеснік старшыні Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце Міністраў. У 1995—1997 гадах — старшыня Камітэта па зямельных рэсурсах Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У 1997—2001 гадах — старшыня Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. У 2001—2006 гадах — старшыня Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 5 мая 2006 да 27 снежня 2014 года — старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia