Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Саве́т Міні́страў Рэспу́блікі Белару́сь — найвышэйшы орган выканаўчай улады, які ажыццяўляе кіраўніцтва сістэмай падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных устаноў, а таксама мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у Беларусі. Савет Міністраў — Урад Рэспублікі Беларусь. Да прыняцця зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 года, Урад Рэспублікі Беларусь афіцыйна называўся Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Старшынёй Савета Міністраў з’яўляецца Прэм’ер-міністр. З 1994 года ён прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, з 1996 года — са згоды ніжняй палаты Парламента Рэспублікі Беларусь. Савет Міністраў Беларусі ў сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і адказны перад Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь. Урад складае свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Намеснікамі Прэм’ер-міністра з’яўляюцца першы намеснік прэм’ер-міністра і намеснікі прэм’ер-міністра[1]. СкладУ склад Савета Міністраў Беларусі ўваходзяць[1]:
ДзейнасцьСавет Міністраў:
Урад Рэспублікі Беларусь выдае пастановы, якія маюць абавязковую сілу на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прэм’ер-міністр выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні. Адстаўка УрадаУрад або любы член Урада маюць права заявіць Прэзідэнту аб сваёй адстаўцы, калі лічаць немагчымым далейшае ажыццяўленне ўскладзеных на іх абавязкаў. Урад заяўляе Прэзідэнту аб адстаўцы ў выпадку выказвання Палатай прадстаўнікоў вотуму недаверу Ураду. Прэм’ер-міністр можа паставіць перад Палатай прадстаўнікоў пытанне аб даверы Ураду па прадстаўленай праграме або з канкрэтнай нагоды. Калі Палата прадстаўнікоў у даверы адмаўляе, Прэзідэнт мае права ў дзесяцідзённы тэрмін прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада або аб роспуску Палаты прадстаўнікоў і назначэнні новых выбараў. Пры адхіленні адстаўкі Урад прадаўжае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы. Прэзідэнт мае права па ўласнай ініцыятыве прыняць рашэнне аб адстаўцы Урада і вызваліць ад пасады любога члена Урада. У выпадку адстаўкі або складання паўнамоцтваў Урад Рэспублікі Беларусь па даручэнню Прэзідэнта прадаўжае ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да сфарміравання новага Урада. Цяперашні складПрэзідыум Савета МіністраўДля аператыўнага вырашэння пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, створаны Прэзідыум Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У склад Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі ўваходзяць[1]:
Цяперашні склад Прэзідыума Савета Міністраў
Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia