Георгій Ігнатавіч Герасімовіч
Георгій Ігнатавіч Герасімовіч (нар. 18 студзеня 1930, в. Новы Двор, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі акушэр-гінеколаг, хірург. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1978). Акадэмік Беларускай акадэміі медыцынскіх навук (1996). БіяграфіяСкончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1956; аспірантура, 1963). Працаваў у Нова-Быхаўскай сельскай участковай бальніцы, Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці (1956—1959, галоўны ўрач); Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1963; прафесар кафедры акушэрства і гінекалогіі, у 1976—1997 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: хірургічныя метады лячэння і кансерватыўнае лячэнне гінекалагічных хворых; ускладненні цяжарнасці і родаў; прафілактыка тромбаэмбалічных ускладненняў у акушэрстве і гінекалогіі; генітальны эндаметрыёз; перарыванне цяжарнасці; развіццё дзіцячай і падлеткавай гінекалогіі; прафілактыка гнойна-септычных захворванняў у пасляродавым перыядзе. 6 аўтарскіх пасведчанняў, 24 рацыяналізатарскія прапановы. УзнагародыЗванне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1990), ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя СССР (1981), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2000) і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia