Георгій Віктаравіч Дашкевіч
Георгій Віктаравіч Дашкевіч (нар. 1 студзеня 1946, Ельск Гомельскай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (інжынер-электрык0, Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджарэканаміст). Працоўную дзейнасць пачаў токарам саўгаса «Ельскі». Працаваў інжынерам-электрыкам, пасля службы ў радах Узброеных Сіл — тэхнолагам ельскага раённага аб’яднання «Сельгастэхніка». Быў начальнікам электрычных сетак Ельскага раёна, намеснікам старшыні і старшынёй Ельскага райвыканкама. Займаў пасады намесніка старшыні, першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама, галоўнага саветніка старшыні Гомельскага аблвыканкама. Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання. УзнагародыМае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia