Георгій Канстанцінавіч Цапаеў
Георгій Канстанцінавіч Цапаеў (22 жніўня 1919, Ташкент — 10 студзеня 1987, Баранавічы) — арганізатар прамысловасці, дырэктар Баранавіцкага баваўнянага камбіната. БіяграфіяГеоргій Канстанцінавіч Цапаеў нарадзіўся ў Ташкенце ў сям’і рабочага. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1938 годзе паступіў у Іванаўскі тэкстыльны інстытут. З пачаткам вайны быў курсантам Пензенскага пяхотнага вучылішча, з 1942 года — на фронце: камандзір узвода, намеснік камандзіра мінамётнай роты. Пасля заканчэння вайны Георгій Цапаеў служыць у складзе савецкіх войскаў у Польшчы, Германіі. З 1947 года працягнуў вучобу ў Іванаўскім інстытуце, дзе ў 1949 годзе атрымаў дыплом і накіроўваецца ў г.Кінешма, на Чырвонаволжскі камбінат. Працаваў майстрам, начальнікам цэха. У 1952—1957 гадах Г. Цапаеў узначальваў фабрыку камбіната «Прыволжская камуна» у горадзе Навалакі, адкуль перавёўся на Фурманаўскую прадзільна-ткацкую фабрыку, дзе працаваў намеснікам начальніка, начальнікам ткацкай вытворчасці. З 1958 года — галоўны інжынер фабрыкі. У 1960 годзе Г. К. Цапаева пераводзяць на Вяліка-Кахамскі баваўняны камбінат галоўным інжынерам, пасля становіцца яго дырэктарам. У 1963 годзе быў накіраваны на будаўніцтва Баранавіцкага баваўнянага камбіната. У 1980 годзе камбінат (4 фабрыкі, цэнтральная механічная і ліцейная майстэрні) быў пераўтвораны ў Вытворчае баваўнянае аб’яднанне. 9 лютага 1979 года Цапаеву Г. К. была прысвоена вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Баявога Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2-й ступені, «Знак Гонару»; медалямі «За абарону Савецкага Запаляр’я», «За Перамогу над Германіяй» і іншымі. Ганаровае званне «Ганаровы работнік прамысловасці БССР» (1979). 29 ліпеня 2000 года рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў № 45 прысвоена ганаровае званне «Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы». ЗноскіЛітаратура
Славутасці
|
Portal di Ensiklopedia Dunia