Георгій Мікалаевіч Каржанеўскі
Георгій Мікалаевіч Каржанеўскі (2 студзеня 1949, в. Аўдзеевічы, Навагрудскі раён — 20 верасня 2014, г. Валожын) — беларускі грамадскі актывіст. БіяграфіяПаходзіў са старажытнага шляхецкага роду Каржанеўскіх, першая згадка пра які датуецца яшчэ часамі ВКЛ. Продкі Георгія Мікалаевіча былі ўдзельнікамі паўстання 1794 года, паўстання 1830—1831 гадоў, паўстання 1863 года[1]. Нарадзіўся 2 студзеня 1949 г. у вёсцы Аўдзеевічы Навагрудскага раёна[1]. У 1951 годзе бацьку Георгія Каржанеўскага, Мікалая Навумавіча, які адмовіўся ўступаць у калгас, абвінавацілі па трох артыкулах, у тым ліку ў шпіянажы і падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць савецкай улады. Бацьку выслалі ў рэспубліку Комі, дзе той знаходзіўся спачатку ў турме, а потым на пасяленні. Георгій Мікалаевіч шмат разоў наведваў Комі, дамагаючыся вызвалення бацькі. Мікалай Навумавіч быў у 1990 годзе, але дамоў патрапіць змог толькі ў 1993 годзе[1]. У 1967 годзе скончыў Пінскі гідратэхнікум, а ў 1977 годзе — Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці інжынер-гідратэхнік. У 1977 годзе быў уганараваны дыпломам «За лепшую навуковую студэнцкую працу ў СССР»[1]. Працаваў на будаўніцтве Ленінградскай АЭС, Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, на прадпрыемстве «Мінсквадбуд», пазаштатным карэспандэнтам выданняў «Полесская правда», «Знамя Юности», «Советская Беларусь», «Сельская газета», «Слава працы» і інш[1]. Памёр 20 верасня 2014 года ад інсульту. Імша на пахаванне прайшла ў Валожынскім касцёле святога Юзафа. Пахаванне адбылося 21 верасня ў вёсцы Нягневічы Навагрудскага раёна[1]. Грамадская дзейнасцьСабраў і апублікаваў звесткі аб загінуўшых ахвярах ГУЛАГу, усталяваў на месцы лагерных пахаванняў Беларускія Крыжы памяці. Ушанаванне продкаў заўсёды было для Георгія Мікалаевіча адным з галоўных правіл у жыцці[1]. Апошнія некалькі год жыцця змагаўся супраць будаўніцтва жылых дамоў на месцы масавых пахаванняў ахвяраў Халакосту на Валожынскім стадыёне і за тое, каб ушанаваць памяць загінулых. Праз сваю дзейнасць, як у савецкія часы, так і ў навейшай гісторыі, Георгій Мікалаевіч неаднаразова падвяргаўся ціску[1]. Каардынатар аргкамітэту БХД у Валожыне[1]. Рыхтаваў да выдання сваю кнігу «Мікола Гусоўскі і яго час», але апублікаваць не паспеў[1]. Сям’яМеў сына Сяргея (нар. 1978), беларускага краязнаўца, гісторыка і публіцыста. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia