Георгій Навалоўскі
Георгій Навалоўскі (груз. გიორგი ნავალოვსკი; нар. 28 чэрвеня 1986, Тбілісі) — грузінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Грузіі (2008—2020). Клубная кар’ераЗ 2003 года пачаў выступаць за рэзервовую каманду тбіліскага «Дынама», з наступнага года стаў гуляць у асноўнай камандзе. У сезоне 2004/05 разам з «Дынама» стаў чэмпіёнам Грузіі. У 2007 годзе перайшоў у «Алімпі» з Руставі, а ў студзені 2008 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад «Анжы». У лютым 2010 года быў аддадзены ў арэнду ў бакінскі «Інтэр», у складзе якога стаў чэмпіёнам Азербайджана. У жніўні 2010 года перайшоў у ніжагародскую «Волгу», а пераходны сезон 2011/12 перавёў у арэндзе ў «Хімках». Сезон 2012/13 пачынаў у новакузнецкім «Металургу», пасля чаго перайшоў у хабараўскую «СКА-Энергію», у складзе якога правёў і наступны сезон. У жніўні 2014 года падпісаў кантракт з дэбютантам ФНЛ — клубам «Тосна», дзе гуляў адзін сезон. У 2015 годзе перайшоў у «Дзілу», аднак ужо ў лютым 2016 года вярнуўся ў «СКА-Энергію». У чэрвені 2016 года перайшоў у грэчаскі клуб «Верыя», з пачатку 2017 года далучыўся да бакінскага «Нефтчы». У ліпені 2017 года, разарваўшы пагадненне з азербайджанскім клубам, зноў стаў іграком «СКА-Хабараўска». У ліпені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[2]. У складзе мінскай каманды стаў іграком асновы. З лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы. Да сезона 2019 пачынаў рыхтавацца з дынамаўцамі, аднак у лютым 2019 года разарваў кантракт з клубам[3]. У сакавіку 2019 года вярнуўся ў Грузію, папоўніўшы склад «Дынама» з Батумі[4]. У 2021 годзе дапамог клубу ўпершыню ў гісторыі стаць чэмпіёнам Грузіі. Завяршыў кар’еру ў канцы 2022 года. Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Грузіі. З 2008 года ігрок нацыянальнай зборнай Грузіі. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia