Георгій Рафаілавіч Маляўскі
Георгій Рафаілавіч Маля́ўскі (16 кастрычніка 1946, Мінск — 31 жніўня 2024) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1990). БіяграфіяСкончыў у 1970 годзе акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс народнай артысткі РСФСР В. П. Рэдліх)[1]. Працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі ў Бабруйску. З 1971 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы[2]. Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Георгій Маляўскі разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту[3]. ТворчасцьХарактарны акцёр. Карыстаючыся вострым сцэнічным малюнкам, захоўвае рысы рэальнага праўдападабенства вобразаў, нават створаных у гратэскава-камедыйным плане. Сярод роляў: паштмайстар Шлекін («Рэвізор» М. Гогаля), Антоніо («Бура » У. Шэкспіра), Ферчайлд («Што той салдат, што гэты » Б. Брэхта), Клеонт («Тарцюф » Мальера), Бургамістр («Дракон » Я. Шварца), цесць Худзякова («Характары» паводле В. Шукшына), Ксяндзоў («Апошні шанц» В. Быкава), Малюцін («Апошні журавель» А. Дударава, А. Жука), Старо («Пакуль не сцямнела» У. Дазорцава), іван («Там і тут» Д. Кавачэвіча), Папскі нунцый («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Міхалка («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх, М. Чарота), доктар Магнуш («Гаральд і Мод» К. Хігінса і Ж. К. Кар’ера )[2], Радзівіл Чорны («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава), Падкаморы («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), Архімандрыт («Дзве душы» М. Гарэцкага), Канстанцін Сяргеевіч («Каханне як мілітарызм» П. Гладзіліна), Морыс Ходжэр («Юбілей ювеліра» Н. Мак-Оліф )[1]. З найбольш значных роляў: А. А. («Эмігранты » С. Мрожака), Ян Дабровіч («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча)[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia