Георгій Філімонавіч Хараборкін
Георгій Філімонавіч Хараборкін (нар. 23 лістапада 1905, Бранская вобласць — 6 ліпеня 1941, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944). Біяграфія![]() У Чырвонай Арміі з 1927 года. Скончыў Арлоўскую бранятанкавую школу ў 1933 годзе. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 красавіка 1940 года быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага Саюза. У час Вялікай Айчыннай вайны камандаваў танкавым батальёнам 27-га танкавага палка (14-я танкавая дывізія, 7-ы механізаваны корпус, Заходні фронт). Удзельнічаў у танкавай бітве на паўднёвым захадзе ад горада Віцебска. Загінуў 6 ліпеня 1941 года пры разведцы боем пазіцый праціўніка на рацэ Чарнагосніца[1]. Пахаваны ў брацкай магіле гарадскога пасёлка Бешанковічы[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia