Бранская вобласць
Бранская вобласць (руск.: Брянская область) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на захадзе еўрапейскай часткі краіны, на мяжы з Украінай і Рэспублікай Беларусь. Створана 5 ліпеня 1944 года. Да гэтага яна ўваходзіла ў склад Арлоўскай вобласці. ГеаграфіяЛяжыць у заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, займаючы сярэднюю частку басейна Дзясны і лясісты водападзел паміж ёй і Акой. Крайнія пункты: паўночны 54° паўн. ш., паўднёвы 52° 10' паўн. ш., заходні 31° 10' у. д., усходні 35° 20' у. д. Вобласць мяжуе на поўначы са Смаленскай вобласцю, на захадзе — з Гомельскай вобласцю і Магілёўскай вобласцю Рэспублікі Беларусь, на ўсходзе — з Калужскай вобласцю і Арлоўскай вобласцю і на поўдні — з Курскай вобласцю, Чарнігаўскай і Сумскай абласцямі Украіны. НасельніцтваБуйнейшыя гарады Бранск, Клінцы, Навазыбкаў. Гарадскія пасёлкі: Вышкаў, Клімава, Пагар. З 2006 года на тэрыторыі Бранскай вобласці існуе 287 муніцыпальных утварэнняў, у тым ліку 7 гарадскіх акруг, 27 муніцыпальных раёнаў, 30 гарадскіх паселішчаў, 223 сельскія паселішчы. Нацыянальны склад: рускія (96,3 %), украінцы (1,5 %), беларусы (0,56 %). Беларусы Браншчыны![]() Беларусы, аўтахтоннае насельніцтва Браншчыны, маюць глыбокія гістарычныя карані, звязаныя са шматвяковай гісторыяй узаемадзеяння Браншчыны з беларускімі землямі. Заходнюю частку Браншчыны засяляюць палехі — субэтнічная група славян, якая мае шмат агульных рыс з беларусамі, але ў Расіі разглядаецца як частка рускага этнасу. Аднак ва ўмовах працяглай русіфікацыі шмат беларусаў асіміляваліся. Тым не менш, згодна з перапісам насельніцтва Расійскай імперыі 1897 года, у паветах Чарнігаўскай і Арлоўскай губерняў пражывалі людзі, якія лічылі сябе беларусамі:
Дадзеныя перапісу таксама сведчаць аб тым, што толькі невялікая частка насельніцтва Браншчыны нарадзілася ў беларускіх губернях. Трэба вылучыць Магілёўскую губерню, з якой на Браншчыну перасялілася некалькі тысяч чалавек. Аднак, улічваючы агульную колькасць насельніцтва і аб’ём унутраных перасяленняў, лічбы ад Магілёўскай губерні застаюцца нязначнымі.
Прысутнасць беларусаў на Браншчыне паўплывала і на мясцовую моўную сітуацыю. Так, у пачатку мінулага стагоддзя на тэрыторыі Браншчыны сфармаваліся беларускія дыялекты на захадзе, а за ўмоўнай рысай Трубчэўск — Рослаў пачаліся пераходныя дыялекты ад беларускага да так званага паўднёварускага, ці палехскага. Прычыны міграцыі былі розныя, у тым ліку эканамічныя. Так, напрыклад, вядома, калі перасяленцы з беларускіх губерняў закладалі новыя вёскі, такія як Глажанка, Далісічы, Малінаўка, Міхайлаўскі і Толвінка. Але адсутнасць беларускай адукацыі і культуры цалкам асімілявалі нашчадкаў перасяленцаў. На падставе наяўнасці беларускага насельніцтва, распаўсюду беларускіх гаворак Браншчына амаль цалкам уключалася як у склад Беларускай Народнай Рэспублікі (разам з Бранскам)[заўв 1], так і ў склад абвешчанай камуністамі Савецкай Беларусі (мяжа праходзіла на ўсход ад Бранска)[заўв 2], аднак хутка ўсе гэтыя тэрыторыі (разам з Гомелем, Магілёвам, Віцебскам) Масква далучалы да складу РСФСР, у далейшым вярнуўшы да складу Беларусі толькі палову этнічных тэрыторый. Сёння на тэрыторыі Браншчыны вылучаюць тры групы гаворак, у тым ліку старадубскую, на якую да гэтага часу моцна ўплываюць украінская і беларуская мовы. Але значнай праблемай беларусаў усходу з’яўляецца нацыянальная самасвядомасць: так, напрыклад, чалавек можа мець беларускія карані, прытрымлівацца беларускіх традыцый і звычаяў, у тым ліку адзення, страў і г. д., нават размаўляць па-беларуску, але ўспрымаць сябе як рускага. Такая сітуацыя склалася даўно, і, верагодна, таму Браншчына і Смаленшчына засталіся ў складзе РСФСР, нягледзячы на беларускую большасць і сёння, напрыклад верхняволжскія беларусы. Праблемы самасвядомасці адлюстраваны ў краязнаўчай кніге «Навазыбкаўскі павет», выдадзенай у 1925 годзе ў Навазыбкаве, у якой прыведзена наступная фармуліроўка на конт мясцовага насельніцтва:
Арыгінальны тэкст (руск.)
Основное население уезда составляет белорусская народность, в значительной степени утратившая свои признаки. Она сложилась из первоначальных насельников края, радимичей, в XIII—XIV столетии. Тогда обособились те отличительные признаки белорусского говора, которыми он различается от говоров других русских народностей, великорусской и украинской. В настоящее время основными сохранившимися признаками белорусского говора Новозыбковского уезда надо признать: а) акание: вада, тапор, барада, зямля, рака, сяло; б) ў вместо в: лаўка, траўка, ваўкоў; в) дзеканье: дзень, дзелать. З гэтага выцякае, што нават расійскім даследчыкам было зразумела, што павет засяляе беларускі этнас, але паводле перапісу, за 28 год да выдання гэтага матэрыялу, сябе лічыла беларусамі толькі 0,19 % насельніцтва павета. Да сярэдзіны XX ст. пераважная беларуская большасць была ў населеных пунктах: Нова-Троіцкае, Глажанка, Толвінка, Сіняўка, Малінаўка, Міхайлаўскі, Тросна, Расуха, Кажанаўка, Дзедня, Далісічы, Новы Свет і іншыя. У 2006 годзе годзе ў Бранску зарэгістравана грамадская арганізацыя «Беларускае зямляцтва на Браншчыне». Вядомыя асобы
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia