Георгій (Ярашэўскі)
Епіскап Георгій (свецкае імя Юрый Ярашэўскі; 18 (30) лістапада 1872, Камянец-Падольскі — 8 лютага 1923[1], Варшава) — праваслаўны дзеяч, мітрапаліт варшаўскі. БіяграфіяУ 1897 годзе скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію. У сакавіку 1900 года пастрыжаны ў манахі і рукапакладзены ў сан іераманаха. З лістапада 1910 года — вікарый Пецярбурскай епархіі, рэктар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, у 1916—1918 гадах — епіскап Мінскі. У красавіку 1918 года ўзведзены ў сан архіепіскапа. У 1919 годзе разам з Добраахвотніцкай арміяй генерала Дзянікіна эміграваў спачатку ў Сербію, затым — у Італію. 3 1921 года жыў у Польшчы. Патрыярх Расійскай Праваслаўнай Царквы Ціхан узвёў яго ў сан часовага экзарха, а затым мітрапаліта. Застрэлены ў 1923 годзе расійскім агентам архімандрытам Латышонкам[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia