Камянец-Падольскі
Камяне́ц-Падо́льскі (укр.: Кам'янець-Подільський) — горад у Хмяльніцкай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Камянец-Падольскага раёна, адзін з найстаражытнейшых гарадоў краю. Размешчаны ў цэнтры Валына-Падольскага ўзвышша (48° 25' паўночнай шыраты, 26° 32' усходняй даўгаты) за 101 км ад Хмяльніцкага. Праз горад цячэ рака Смотрыч, утвараючы скалістым каньёнам свайго рэчышча амега-падобны мыс або паўвостраў. На тэрыторыі ўтворанага каньёнам паўвострава размешчаны Стары горад — старажытны гісторыка-культурны комплекс. Стары горад складаецца са старадаўніх архітэктурных пабудоў, якія адлюстроўваюць культуры народаў, што пражывалі тут у розныя часы. Сярэдняя гадавая тэмпература ў горадзе +9 °C., а для пор года: зіма −3°, вясна +6°, лета +20°, восень +10°. Пераважныя вятры NW і W. ГісторыяГорад заснаваны як крэпасць, якая мела важнае геапалітычнае становішча на мяжы хрысціянскай і мусульманскай культур, скрыжаванні сухапутных і водных шляхоў. Горад уваходзіў у склад Кіеўскай Русі, у XIII—XIV стагоддзях — Галіцка-Валынскага княства, затым быў заваяваны мангола-татарамі. З 2-й паловы XIV стагоддзя далучаны да Вялікага Княства Літоўскага; з 1430 года — Польскага Каралеўства, з 1463 года — цэнтр Падольскага ваяводства, дадаткова ўмацаваны. У сярэднявеччы Камянец быў рамесным і гандлёвым цэнтрам, па развіцці быў на ўзроўні Львова і Кіева. У 1672 годзе захоплены Турцыяй, але ў 1699 годзе вернуты Рэчы Паспалітай. У 1793 годзе, пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, разам з усёй правабярэжнай Украінай адышоў да Расійскай імперыі (1795—1797 гадах цэнтр Падольскага намесніцтва, у 1797—1917 гадах — Падольскай губерні). У 1918—1921 гадах — галоўны цэнтр фарміравання войск і дыслакацыі ваеннага кіраўніцтва Украінскай Народнай Рэспублікі, апошняя апора абаронцаў Украінскай незалежнасці. Пры савецкай уладзе — буйны прамысловы горад. З 1991 — у складзе Украіны. Ёсць нацыянальны ўніверсітэт, заснаваны ў 1918 годзе. НасельніцтваДэмаграфія
МоваГорад знаходзіцца ў арэале падольскага дыялекту з групы валынска-падольскіх гаворак паўднёва-заходняга дыялекту ўкраінскай мовы — жыхары ўжываюць заходнепадольскі дыялект, які мае агульныя рысы з прыднястроўскім, і паўднёва-падольскі дыялект, які мае агульныя рысы з пакуцка-букавінскім дыялектам. Камянец-Падольскі ўнесены ў «Атлас украінскай мовы». ТранспартТрапіць у горад з Кіева найпрасцей па трасе Н03 (А269), якая праходзіць праз Жытомір, Стараканстантынаў і Хмяльніцкі, а з боку заходняй Украіны — з Цярнопаля спачатку па М12 (А267) да Хмяльніцкага, а затым па Н03 (А269). Альтэрнатыўны, не самы хуткі для аўтастопу, але цікавы шлях з Цярнопаля пралягае праз Чарткоў і Скалу-Падольскую, трасы M 19 і А268. Па чыгунцы да Камянца дабрацца можна прыгарадным цягніком з Хмяльніцкага ці прамым пасажырскім, а таксама хуткім з Кіева. Гасцініцы, харчаванне, транспартУ горадзе вялікая колькасць маленькіх прыватных гасцініц. Грамадскі транспарт — аўтобусы і маршрутныя таксі. АдукацыяТурыстычныя славутасці![]() Камянец-Падольскі — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Украіны. Дзякуючы ўнікальнаму спалучэнню гісторыка-архітэктурнай, горадабудаўнічай спадчыны, ландшафту каньёна ракі Смотрыч, «Стары горад» абвешчаны дзяржаўным гісторыка-архітэктурным запаведнікам. Колькасць помнікаў архітэктуры XI—XIX стагоддзяў налічвае каля 200 будынкаў і збудаванняў. Магутныя абарончыя ўмацаванні «Старога горада», крэпасць і прыгонны мост, спалучэнне культавых збудаванняў розных рэлігій пакідаюць непаўторнае ўражанне. Улічваючы багатую архітэктурна-гістарычную спадчына «Старога горада», нацыянальнай камісіяй Украіны па справах ЮНЕСКА у маі 1994 года было рэкамендавана ўключыць яго кандыдатам у рэестр сусветнай культурнай спадчыны. Самая вялікая каштоўнасць — практычна цалкам захаваны гістарычны цэнтр без украпванняў архітэктуры XX стагоддзя. Галоўная гарадская выдатнасць — старадаўняя крэпасць, першыя пабудовы якой адносяцца да XI—XII стагоддзяў, а асноўныя ўмацаванні, — да XVI—XVII стагоддзяў. Абарончыя ўмацаванні ў Камянцы-Падольскім лічацца выдатным узорам лепшых фартыфікацый Усходняй Еўропы. Таксама варта наведаць Кафедральны касцёл святых Апосталаў Пятра і Паўла (XVI—XVIII стагоддзі) і турэцкі мінарэт побач з ім, Францысканскі касцёл (XIV—XVIII стагоддзі), гарадскую Ратушу (XIV—XIX стагоддзі), армянскую Нікалаеўскую царкву (XIV стагоддзе). Дзейнічаюць два выставачныя залы, музеі этнаграфіі (Замкавая, 1), гістарычны (Іаана-Папярэдніцкая, 2), мастацкі (Пятніцкая, 11). Можна наведаць батанічны сад. Стары цэнтр знаходзіцца на паўвостраве, акружаным каньёнам, па дне якога цячэ Смотрыч, прыток Днястра. Стары Горад злучаны з цэнтральнай часткай горада Навапланавым мостам. Абрывістыя скалістыя берагі Смотрыча прыцягваюць у Камянец альпіністаў. Мясцовыя святы і фестывалі![]()
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобыЗ горадам звязаны знакамітыя людзі:
ГалерэяЛітаратура
Спасылкі
Дакументальныя фільмы |
Portal di Ensiklopedia Dunia