Геральдычны шлемШлем[1][2], прылбіца[1][3], або гелм[2] (фр.: le casque) — адзін з элементаў герба, упрыгажэнне гербавага шчыта. Уяўляе сабой выяву часткі ўзбраення, назначэнне якой — ахова галавы і шыі рыцара. На шлеме змяшчаецца бурэлет, карона, клейнод. Шлемы бываюць закрытыя і адкрытыя. На шчыце знаходзіцца пасярэдзіне[2]. Шлем, павернуты направа, сведчыць аб старажытнасці герба альбо рода яго ўладальніка[3], з XV ст. шлемы сталі рабіць павернутымі да гледача[2]. Калі на шчыце сустракаюцца два шлемы і болей (але абавязкова парамі), тады іх краты павінны быць павернуты адзін да аднаго. Калі іх тры — сярэдні шлем павернуты проста, а тыя, што па баках, павінны быць павернуты кратамі да яго[2]. ТэрмінНа думку геральдыста Аляксея Шаланды тэрмін «прылбіца», уведзены А. Цітовым, наўрад ці ён можа задаволіць айчынных геральдыстаў, не зусім удалым ён таксама лічыць тэрмін «шолам». Паводле беларускіх слоўнікаў другой паловы XVI — першай паловы XVII ст., у слова «шлем» было некалькі адпаведнікаў: «прилбица», «мисюрка», «шишак». Апошнім варыянтам, «шишак», карыстаўся ў першай палове XVII ст. аўтар геральдычнага трактата князь Ю. А. Ябланоўскі[2]. Набольш шырока ў шляхецкай геральдыцы Вялікага Княства Літоўскага выкарыстоўваўся іншы тэрмін — «гелм». Ён паходзіў ад нямецкага слова «helm», якое трапіла спачатку ў Польшчу і замацавалася там у форме «hełm», а пазней перайшло ў беларускую мову[2]. Віды шлемаўАдрозніваюць шлемы:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia