Анатоль Кірылавіч Цітоў
Анатоль Кірылавіч Цітоў (27 лістапада 1947, Дрэздэн, Германія[4] — 5 студзеня 2021, Мінск) — беларускі гісторык, геральдык, сфрагіст. БіяграфіяСкончыў у 1975 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 1975—1983 гадах навуковы супрацоўнік, старэйшы палеограф Цэнтральнага гістарычнага архіва БССР у Мінску. У 1983—1994 гадах выкладчык Мінскага інстытута культуры. У 1994—1998 гадах старшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута справаводства і архіўнай справы. У 1989—2002 гадах выкладчык Гуманітарна-эканамічнага ўніверсітэта, выкладчык БДУ[5]. Член геральдычных таварыстваў Украіны, Польшчы, ганаровы член Усерасійскага геральдычнага таварыства. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[5]. На пачатку 1990-х уваходзіў у камісію Вярхоўнага Савета Беларусі, якая распрацавала эталоны выкарыстання бела-чырвона-белага сцяга. Памёр 5 студзеня 2021 года, пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках. ПрацыАўтар шматлікіх кніг, навуковых прац па геральдыцы, генеалогіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia