Герб Малдаўскай Дэмакратычнай Рэспублікі
Герб Малдаўскай Дэмакраты́чнай Рэспу́блікі — дзяржаўны сімвал рэспублікі, разам са сцягам і гімнам. Афіцыйна не зацверджаны. АпісаннеГербам Малдаўскай Дэмакратычнай Рэспублікі быў герб Бесарабскай губерні з выняткам чорна-жоўта-срэбнай аблямоўкі гербавых колераў Расійскай імперыі. Асноўны элемент герба — тарча, на якой выяўлена галава тура. Паміж рагамі якога пяціканцовая зорка, справа — ружа, злева — паўмесяц[1]. Гісторыя20 кастрычніка (2 лістапада) 1917 года на З’ездзе малдаўскіх салдат у Кішынёве прынята рэзалюцыя з патрабаваннем да Усерасійскага Часовага Урада надаць Бесарабіі тэрытарыяльна-палітычную аўтаномію і абраны вярхоўны орган Бесарабіі — Рада краю (малд.: Сфатул Цэрий, рум.: Sfatul Ţării), якая пачала працу 21 лістапада (4 снежня) 1917 года. 27 сакавіка (9 красавіка) 1918 года на пасяджэнні Сфатул Цэрый за аб’яднанне Бесарабіі з Румыніяй прагаласавалі 86 са 150 дэпутатаў. Тэкст акта аб’яднання выпушчаны на асобных улётках з гербам[2]. На сцягах рэспублікі, якія выкарыстоўваліся ў пачатку 1918 года, выяўлялі герб як сінюю тарчу з буйвалавай галавой, якая суправаджалася зоркай паміж рагамі, а па баках ружай і паўмесяцам[3]. Герб МДР афіцыйна не быў зацверджаны. У архіве Кішынёва ёсць дакумент пра падрыхтоўку закона пра дзяржаўны герб і сцяг. 29 студзеня 1918 года міністр шляхоў зносін Малдаўскай рэспублікі Мікалае Н. Босіе-Кадрану на пасяджэнні Савета міністраў зрабіў вусны даклад пра патрэбу распрацоўкі праекта закона пра нацыянальны сцяг і нацыянальны герб для яго прадстаўлення ў Савет краю. Было прапанавана Міністэрству на чале з М. М. Босіе-Кадрану падрыхтаваць склад камісію для прапрацоўкі гэтага пытання. Пасля галасавання 27 сакавіка пра далучэнне да Румыніі пытанне дзяржаўных сімвалаў адпала само сабой[4]. Пасля далучэння да Румыніі была створана правінцыя Бесарабія, пазней падзеленая на 9 жудзецаў, дзе малдаўскі герб не выкарыстоўваўся. Неафіцыйна герб МДР як сімвал Малдавіі выкарыстоўваўся, напрыклад, для эмблемы Малдаўскага аўтаклуба ў Ясах.
Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia