Ясы
Ясы (рум.: Iaşi) — горад на паўночным усходзе Румыніі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага жудзецу, былая сталіца Малдаўскага княства, цэнтр Заходняй Малдовы. Другі па велічыні горад у краіне пасля Бухарэста, насельніцтва 362 142 чалавекі (2016). Ясы часам называюць «калыскай румынскай культуры»[2]. ГісторыяДа 1862 года Ясы былі сталіцай Малдаўскага княства. З аб’яднаннем Малдавіі і Валахіі, у 1859—1862 гадах у Ясах знаходзіўся адзін з двух урадаў Румыніі. У 1916—1918 гадах у Ясах знаходзіўся ўрад Румыніі, які падтрымліваў саюзныя адносіны з Антантай (Бухарэст быў акупаваны аўстрыйскімі войскамі). Яўрэі складалі значную частку, а перыядычна і большасць насельніцтва, пачынаючы з XVIII стагоддзя. У Ясах паўстаў першы яўрэйскі тэатр, які граў на ідыш. Падчас Другой сусветнай вайны большая частка яўрэйскага насельніцтва была дэпартавана ў Трансністрыю; большасць тых, хто выжыў рэпатрыявалася ў Ізраіль у пасляваенныя гады. З 127 сінагог засталася толькі адна. У наш час горад сумнавядомы вялікай колькасцю злодзеяў-кішэннікаў[3], у сувязі з чым горад таксама называюць «школай кішэннікаў»[4]. Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Славутасці
Вядомыя асобы
Галерэя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia