Герб Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў

Герб Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў
Дэталі
Суб’ект Нідэрландскія Антыльскія астравы
Зацверджаны 1 студзеня 1986
Карона
карона галандскага суверэна
Заснаванне 1 студзеня 1986
Дэвіз
Libertate Unanimus («Свабода ў Згодзе»)
Раннія версіі
Выкарыстанне з 23 кастрычніка 1964 да 1986 года

Герб Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў складаецца са шчыта, кароны і дэвізу. На шчыце пяць сініх зорак на залатым фоне, на чырвоным фоне — гэта пяць Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў, якія таксама ёсць на сцягу. Карона на шчыце — карона галандскага суверэна. Пад шчытом стужка з дэвізам: Libertate Unanimus («Свабода ў Згодзе»).

Герб быў прыняты 1 студзеня 1986, дзень, які Аруба аддзялілася ад Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў і набыла статус незалежнай тэрыторыі ў межах Каралеўства Нідэрландаў.

Сучасны герб замяняў папярэднюю версію, якая выкарыстоўвалася з 23 кастрычніка 1964. Тая версія герба ўтрымлівала шэсць зорак, адна з якіх, сімвалізавала Арубу.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya