Герман Міхайлавіч Пранішнікаў
Герман Міхайлавіч Пранішнікаў (26 мая 1925 — 27 лістапада 1993) — беларускі мастак Біяграфія
Завочна скончыў аддзяленне жывапісу і графікі Маскоўскага народнага універсітэта мастацтваў. У Беларусі — з 1962 года. Жыў і працаваў у Светлагорску. Ім створаны партрэты Джардана Бруна, Сакрата, Томаса Мора, Аляксандра Неўскага, Еўфрасінні Полацкай, Рагнеды. Амаль 15 гадоў працаваў над манументальным палатном «Паядынак Перасвета з Чалубеем». Пры жыцці адбылося некалькі выставак мастака: у краязнаўчым музеі Светлагорска, у зале Гомельскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў, у мінскім Музеі Вялікай Айчыннай вайны, у Светлагорскай карціннай галерэі «Традыцыя». Герман Пранішнікаў быў адным з асноўных ініцыятараў стварэння карціннай галерэі ў Светлагорску (1992), прымаў актыўны ўдзел у працы галерэі. У лістападзе 1993 года трагічна загінуў. У чэрвені 1995 года рашэннем Светлагорскага выканкама карціннай галерэі «Традыцыя» было прысвоена яго імя[1]. Выстаўкі
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia