Герцагства Святога Савы
Герцагства Святога Савы (сербск.: војводство Светог Саве, лац.: Ducatus Sancti Sabae) — сярэдневяковае сербскае герцагства, заснаванае Сцепанам Вукчычам Косача ў 1435 годзе. Гісторыя20 студзеня 1448 года Сцепан Вукчыч паслаў Фрыдрыху III паведамленне, пад якім падпісаўся «Герцаг Святога Савы, кіраўнік Захум'я і Прымор'і», а таксама запатрабаваў, каб кароль прызнаў гэты тытул. 15 лютага 1448 года Сцепан Вукчыч падпісаў дагавор з Альфонса V, каралём Арагона. Паводле гэтага дагавора Герцагства Святога Савы трапляла ў васальную залежнасць ад Арагона, наўзамен атрымаўшы ваенную дапамогу ў барацьбе супраць Асманскай імперыі, Венецыі і баснійскага караля. Сцепан Вукчыч памёр у 1466 годзе. Улада над герцагствам перайшла да яго старэйшага сына Уладзіслава Херцагавіча. У 1482 годзе Уладзіслаў быў забіты туркамі на чале з яго малодшым братам, які прыняў іслам, Эрзеклі Ахмед Пашой. У складзе Асманскай імперыі зямлі герцагства былі пераназваны ў Герцагавіну (Зямлі Герцага) і вылучаны ў асобны санджак у складзе Баснійскага пашалыка |
Portal di Ensiklopedia Dunia