Глубелька
Глу́белька — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Страча, за 35 км на паўночны захад ад горада Мядзел, за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Альшэва, у межах ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Плошча 0,09 км². Найбольшая глыбіня 17 м. Даўжыня 0,52 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,66 км. Аб’ём вады 0,55 млн м³. Плошча вадазбору 0,41 км². Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м (на ўсходзе да 35 м), пясчаныя і супясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, на ўсходзе і паўночным-захадзе зліваюцца са схіламі. У цэнтры возера востраў плошчаю 0,1 га. Дно сапрапелістае. Вызначаецца высокай празрыстасцю і чысцінёй вады, маляўнічым наваколлем. Упадае ручай з возера Ячмянец, выцякае ручай у возера Глубля. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 10 м. У возеры расце меч-трава — рэдкі для Беларусі ахоўны від расліны, занесены ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia