Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей
Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей — музей горада Глыбокае, заснаваны 31 жніўня 1992 года, адкрыты ў 1997 годзе. Плошча экспазіцыі 117 м², 9,7 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2005). Музей размешчаны па адрасе вул. Энгельса, 24, у будынку, узведзеным у 1931 годзе. 2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь будынку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэння[1]. ![]() У музеі дзейнічаюць 7 залаў з пастаяннымі экспазіцыямі: зала гісторыі Глыбоцкага раёна, зала духоўнага і культурнага жыцця Глыбоччыны канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, зала эканамічнага развіцця Глыбоччыны канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, мяшчанскі пакой, кузня і развіццё кавальскага майстэрства, сялянская хатка. У музеі прадстаўленыя матэрыялы па гісторыі краю, пра яго знакамітых землякоў (авіяканструктара Паўла Сухога, мастака Язэпа Драздовіча, заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага, палітыка і гісторыка Вацлава Ластоўскага і інш.). ![]() У музеі ладзяцца тэматычныя выстаўкі. У 2017 і 2018 гадах праходзілі выстаўкі, прысвечаныя польскім і славацкім дудам[2]. У сталай экспазіцыі захоўваецца дакладная копія Глыбоцкай дуды (1849 года), зробленая Сяргеем Чубрыкам, а таксама адзін з інструментаў з майстэрні дудара і майстра Дзмітрыя Дзёміна. Музей вядзе старонку пра гісторыка-культурную спадчыну рэгіёна[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia