Гнеўкава (Шумяцкі раён)
Гнеўкава[1] (руск.: Гневко́во) — вёска ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Азёрнага сельскага паселішча. За 10 км на паўночны ўсход ад Шумяч. ГісторыяАдна з найстарэйшых вёсак Шумяцкага раёна. Упершыню згадана пад 1522 годам. Праз вёску, па рацэ Добра, праходзіла мяжа Рэчы Паспалітай з Расіяй. Паводле Трэцяй Устаўной граматай ад 25 сакавіка 1918 года, вёска Гнеўкава ў складзе абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле пастановы I з’езда КП(б) Беларусі ад 1 студзеня 1919 года гэтыя тэрыторыі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Аднак, 16 студзеня 1919 года вёска разам з іншымі этнічнымі беларускімі тэрыторыямі перададзена ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска пад нямецкай акупацыяй з жніўня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia