Дубовіца (Шумяцкі раён)
Дубовіца[1] (руск.: Дубовица) — вёска ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Азёрнага сельскага паселішча. ГісторыяУ XVII стагоддзі тут знаходзілася шляхецкая сядзіба Галынскіх. На абрывістым беразе ракі Асцёр стаяў панскі маёнтак і размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы, быў пасаджаны сад і разбіты парк, выкапана возера, узведзены замак і пабудаваны касцёл, які пасля паўстання 1863—1864 гадоў перабудавалі ў праваслаўны храм. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з жніўня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia