Гомельскі завод вымяральных прыбораў
ААТ «Гомельскі завод вымяральных прыбораў» (ААТ «ГЗВП»; Гомельскі ЗВП) — беларускае прадпрыемства, размешчанае ў Гомелі. ГісторыяУ 1923 годзе ў Гомелі на базе арцелі металістаў арганізавана ліцейна-механічнае прадпрыемства, якое ў 1928 годзе пераўтворана ў ліцейна-механічны завод «Металіст». У гады Вялікай Айчыннай вайны завод быў разбураны, адноўлены ў 1944 годзе[2]. Да 1958 года ўваходзіў у сістэму мясцовай прамысловасці[3]. У 1958 годзе прадпрыемства перапрафілявана для выпуску вымяральных прыбораў, перайменавана і перададзена з падпарадкавання Гомельскага саўнаргаса ў падпарадкаванне СНХ БССР[2][3]. У 1965 годзе завод перададзены ў падпарадкаванне Галоўнага ўпраўлення па вытворчасці аналітычных прыбораў і прыбораў са шкла і кварца «Главаналітпрыбор» Міністэрства прыборабудавання, сродкаў аўтаматызацыі і сістэм кіравання СССР. З 1970 года — ва Усесаюзным дзяржаўным прамысловым гасразліковым аб’яднанні па вытворчасці аналітычных і другасных электронных прыбораў «Союзаналитприбор» таго ж Міністэрства[3]. У 1985—1995 — галаўное прадпрыемства Гомельскага вытворчага аб’яднання «Измеритель»[2]. Станам на 2016 год на прадпрыемстве занята 195 чалавек, доля дзяржавы ў статутным фондзе складала 99,865 %[4]. ПрадукцыяЗавод вырабляе вымяральныя прыборы для фізіка-хімічных і электрахімічных аналізаў, кантролю і рэгулявання тэхналагічных працэсаў, кантролю навакольнага асяроддзя, а таксама для горназдабыўной, мікрабіялагічнай, харчовай, цэлюлозна-папяровай, медыцынскай, металургічнай прамысловасці, цеплавой і атамнай энергетыкі[2][5]. Асноўная спецыялізацыя завода — прыборы для pH-метрыі[5]. З 2008 года завод выпускае таксама кнопкі для ліфтаў завода «Магілёўліфтмаш»[5]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia