Гораждзе
![]() Го́раждзе[1] (басн.: Goražde) — горад, цэнтр аднайменнай абшчыны ў Босніі і Герцагавіне з насельніцтвам 30624 жыхароў. Размешчаны на рацэ Дрыне і з'яўляецца самым усходнім пунктам баснійска-харвацкай федэрацыі ўнутры Босніі і Герцагавіны. Адлегласць да Сараева, размешчанага на паўночны захад ад горада, складае 45 км. Горад на 90 % належыць баснійцам. ГісторыяУпершыню Гораждзе быў згаданы ў перыяд паміж 1379 і 1404 гадамі. З 1423 па 1878 гады знаходзіўся пад уладай Асманскай імперыі. У 1878 — 1918 гадах належаў Аўстра-Венгрыі. У Баснійскай вайне 1992—1995 гадоў, за горад ішлі цяжкія баі паміж сербамі і баснійцамі. У 1993 быў абвешчаны зонай пад абаронай ААН. Паводле Дэйтанскага пагаднення горад быў уключаны ў баснійска-харвацкую федэрацыі. З тых часоў ён з'яўляецца амаль анклавам, злучаным з астатняй тэрыторый федэрацыі тонкай палоскай зямлі. ЭканомікаУ горадзе развіты цэментавая і хімічная прамысловасці. Цікавыя фактыАдна з вуліц Гораждзя названа ў гонар Джахара Дудаева. Гарады-пабрацімыЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia