Горыскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
Горыскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (груз. გორის სასწავლო სახელმწიფო უნივერსიტეტიი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Горы. Гісторыя12 верасня 1876 года ў Горы адкрылася Закаўказская настаўніцкая семінарыя, якая дала Грузіі многіх вядомых настаўнікаў. У жніўні 1935 года вучэльня была адноўлена як двухгадовы педагагічны інстытут, які ў 1939 годзе быў названы Горыскім дзяржаўным педагагічным інстытутам з чатырохгадовым навучаннем. Інстытут быў названы ў гонар грузінскага паэта Нікалоза Бараташвілі. У 1985 годзе ў выніку рэарганізацыі Горыскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Н. Бараташвілі быў створаны Горыскі дзяржаўны эканамічны інстытут, пераназваны ў 1997 годзе ў Горыскі дзяржаўны эканоміка-гуманітарны інстытут. 16 ліпеня 1999 года азначаная навучальная ўстанова атрымала статус універсітэта. Цхінвальскі дзяржаўны педагагічны інстытут быў заснаваны ў 1932 годзе з адным факультэтам - аграбіялагічным. У наступныя гады былі дададзеныя новыя факультэты. Паступова ён ператварыўся ў адукацыйны, навуковы і культурны цэнтр. З моманту свайго заснавання інстытут карыстаўся падтрымкай грузінскіх навукоўцаў. Пасля грузіна-асяцінскага канфлікту 1991 года ў горадзе Горы працягваў функцыянаваць Цхінвальскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Нягледзячы на дрэнную матэрыяльна-тэхнічную базу, супрацоўнікі інстытута захавалі адпаведны ўзровень навучальнага працэсу. 16 чэрвеня 2000 года Цхінвальскі дзяржаўны педагагічны інстытут атрымаў статус універсітэта. У 2007 годзе адбылося зліццё дзвюх вышэйшых навучальных устаноў — Горыскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Цхінвальскага дзяржаўнага ўніверсітэта, такім чынам быў заснаваны Горыскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. Навучальны працэс у ВНУ вядуць каля 300 выкладчыкаў, ВНУ мае 7 навучальных карпусоў, бібліятэкі і чытальныя залы, спартыўныя пляцоўкі, камп'ютарныя кабінеты-лабараторыі і інш. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia