Грамадзянская гвардыя (Іспанія)
Грамадзянская гвардыя (ісп.: Guardia Civil) — паліцэйскае ваенізаванае фарміраванне, якое знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства ўнутраных спраў Іспаніі. Нароўні з Нацыянальнай паліцыяй выконвае функцыі па ахове правапарадку, але, у адрозненне ад паліцыі, дзейнічае пераважна за межамі гарадоў[1]. ГісторыяГрамадзянская гвардыя была створана ў 1844 годзе герцагам Франсіска дэ Аумада для барацьбы з атрадамі разбойнікаў, якія з’явіліся пасля Пірэнэйскіх войнаў з Напалеонам і наступных за імі ўнутраных канфліктаў[2]. Падчас грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў Грамадзянская гвардыя ў асноўным ваявала супраць прыхільнікаў Другой Рэспублікі. 1 кастрычніка 2017 года атрады Грамадзянскай гвардыі былі прыменены падчас аперацыі па прадухіленні галасавання выбаршчыкаў у Каталоніі на рэферэндуме за незалежнасць, які быў раней абвешчаны па-за законам Канстытуцыйным судом Іспаніі[3]. У выніку беспарадкаў пацярпела больш за 900 чалавек, а гвардзейцаў абвінавацілі ў непрапарцыйным прымяненні сілы[4]. Тым не менш некаторыя крыніцы лічаць, што гвардзейцы прытрымліваліся літары закону і выконвалі загады ў дакладнай адпаведнасці з нормамі Канстытуцыі[5]. АбавязкіУ абавязкі Грамадзянскай гвардыі ўваходзіць:
Адрозненні паміж гвардыяй і паліцыяйЗ тэрытарыяльнага пункту гледжання, зонай адказнасці нацыянальнай паліцыі Іспаніі з’яўляюцца буйныя гарады, а Грамадзянская гвардыя адказвае за астатнюю тэрыторыю краіны і мора. З функцыянальнага пункту гледжання, нацыянальная паліцыя кантралюе міграцыйныя органы, выдачу засведчвальных дакументаў, пашпартоў, азартны бізнес, а таксама прыватную бяспеку. У кампентэнцыю Грамадзянскай гвардыі ўваходзяць пытанні кантролю за абарачэннем зброі і выбуховых рэчываў, кантрабанды, шляхоў зносін, рэгуляванне партоў і аэрапортаў[6]. У адрозненне ад звычайных іспанскіх паліцыянтаў і вайскоўцаў, якія могуць здымаць кватэры і жыць у іх з сем’ямі, грамадзянскія гвардзейцы пазбаўлены такога права і ўвесь час жывуць у казармах, якіх сёння па ўсёй Іспаніі налічваецца больш за 3 тыс.[2]. Такі стан спраў выклікае шматлікія пратэсты з боку некаторых гвардзейцаў[7], якія бачаць у гэтым парушэнне сваіх агульнаграмадзянскіх правоў. Форма і сімволікаГрамадзянскія гвардзейцы носяць асаблівую форму зялёнага колеру, а на афіцыйных мерапрыемствах — гістарычны галаўны ўбор: чорную лакіраваную трыкутку «трыкорніа», якая з’яўляецца сімвалам гвардыі. Пры нясенні паўсядзённай службы выкарыстоўваюцца зручнейшыя фуражкі з казырком. Галерэя
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia